Git
Chapters ▾ 2nd Edition

6.1 GitHub - Стварэнне і наладжванне рахунка

GitHub is the single largest host for Git repositories, and is the central point of collaboration for millions of developers and projects. A large percentage of all Git repositories are hosted on GitHub, and many open-source projects use it for Git hosting, issue tracking, code review, and other things. So while it’s not a direct part of the Git open source project, there’s a good chance that you’ll want or need to interact with GitHub at some point while using Git professionally.

This chapter is about using GitHub effectively. We’ll cover signing up for and managing an account, creating and using Git repositories, common workflows to contribute to projects and to accept contributions to yours, GitHub’s programmatic interface and lots of little tips to make your life easier in general.

If you are not interested in using GitHub to host your own projects or to collaborate with other projects that are hosted on GitHub, you can safely skip to Git Tools.

Стварэнне і наладжванне рахунка

Першая, што трэба зрабіць - стварыць дармовы рахунак карыстальніка. Проста адчыніце https://github.com, абярыце назву рахунка, якой яшчэ ніхто не ўзяў, ўвядзіце адрас электронной пошты і пароль, і націсніце вялікую зялёную кнопку "Sign up for GitHub'" .

Форма рэгістрацыі GitHub
Figure 82. Форма рэгістрацыі GitHub.

На наступнай старонцы вы пабачыце кошты платных рахункаў, але пакуль можаце не зважаць на гэта. GitHub дашле вам электронны ліст, каб спраўдзіць пададзены вамі адрас. Працягнем, наступная інфармацыя вельмі важная(як мы ўбачым пазней).

Note

Дармовы рахунак GitHub дае вам ўсе даступныя магчымасьці, але кожны будзе мець мажлівасьць праглядзець змесьціва вашых праектаў. Платныя рахункі могут змяшчаць прыватныя праекты (недаступныя для астатніх), але мы не будзем гаварыць пра іх ў гэтай кнізе.

Калі вы націснеце на лагатып сайта (octocat) ў верхнім левым куце экрана, вы трапіце на сваю галоўную старонку. Цяпер вы можаце карыстацца GitHubʼам.

Доступ праз SSH

З гэтага моманту , вы можаце падлучыцца да сховішчаў Git, карыстаючыся праз https:// пратакол, з дапамогай назвы рахунка і пароля, якія вы толькі што стварылі. Аднак, каб проста скланаваць праекты, вам нават не трэба рэгістравацца на сайце - рахунак, які мы стварылі, пачынае дзейнічаць, як толькі мы зрабілі форк (fork) праекту і запісалі змены ў наш праект.

Калі вы хочаце карыстацца адлеглым SSH, вам трэба стварыць адкрыты ключ. (Калі ў вас яго яшчэ няма, глядзіце Generating Your SSH Public Key.) Адчыніце налады вашага рахунка, з дапамогай спасылкі ў верхнім правым куце акна:

Спасылка на ``Налады рахунка''.
Figure 83. Спасылка на “Налады рахунка”.

Потым выбярыце зьлева раздзел “SSH keys”.

Спасылка на ``SSH keys''.
Figure 84. Спасылка на “SSH keys”.

А цяпер націсніце на кнопку "Add an SSH key" , упішыце назву вашага ключа, устаўце змест файла з адкрытым ключом (~/.ssh/id_rsa.pub, ці як вы ягоназвалі) ў тэкставую вобласць, і націсніце “Add key”.

Note

Пераканайцеся, што вы запомнілі назву вашага SSH ключа.Вы можаце назваць кожны ключ (напрыклад, "Мой ноўтбук" альбо "Працоўны рахунак"), таму, калі вам пазьней спатрэбіцца скасаваць ключ, вы лёгка яго знойдзеце.

Аватар

Калі вы хочаце, вы можаце памяняць аўтаматычна створаны аватар на свой здымак.Спачатку трэба прайсці ў раздзел "Profile" (над раздзелам Ключы SSH ) і націснусць “Запампаваць новы здымак”.

Спасылка на``Profile''
Figure 85. Спасылка на “Profile”.

Мы абяром копію лагатыпа Git, якая ляжыць на нашым дыску. Потым мы можам яго абрэзаць.

Абрэжце ваш аватар.
Figure 86. Абрэзка аватара

Цяпер паўсюль на сайце людзі будуць бачыць ваш аватар побач з назвай вашага рахунка.

Калі ў вас ёсць запампаваны аватар на папулярным сервісе Gravatar (які часцяком выкарыстоўваецца для рахункаў Wordpress), то гэты аватар адлюструецца на вашай старонцы без папярэдніх крокаў.

Адрас электроннай пошты

З дапамогай электронай пошты GitHub разумее, якому карыстальніку належыць пэўная рэвізія. Калі вы карыстаецеся некалькамі электроннымі адрасамі ў вашых рэвізіях, і вы хочаце, каб GitHub звязываў іх правільна, вы павінны дадаць усе электронныя адрасы, якімі вы карыстаецеся, у раздзел emails наладах вашага рахунку.

Дадаць усе вашыя электронныя адрасы.
Figure 87. Дадаванне электронных адрасоў

На Дадаванне электронных адрасоў мы можам бачыць розныя ўласьцівасьці адрасоў электроннай пошты. Адрас зверху зверыфікаваны і пазначаны як галоўны адрас (primary). Гэта значыць, што на гэты адрас будут прыходзіць усе апавяшчэнні. Другі адрас зверыфікаваны і можа стаць галоўным, калі вы гэтага захочаце.Апошні адрас не верыфікаваны, таму вы не можаце зрабіць яго галоўным. Калі GitHub бачыць хоць які з гэтых адрасоў у рэвізіях сховішчаў на сайце, яны цяпер будуць звязаны з вашым рахункам.

Двухфактарная аўтэнтыфікацыя

Нарэшце, для дадатковай бяспекі, вам, безумоўна, варта скарыстаць Дзвухфактарную аўтэнтыфікацыю або “2FA”. Дзвухфактарная аўтэнтыфікацыя - гэта механізм аўтэнтыфікацыі, які апошнім часам робіцца ўсё больш папулярны, каб паменьшыць рызыку парушэння доступа да вашага рахунка, калі ваш пароль быў скрадзены. Уключэнне гэтай магчымасці прымусіць GitHub прасіць вас пацьвердзіць сапраўднасць вашай асобы, каб злачынец не атрымаў доступу да вашага рахунка.

Вы можаце знайсці налады Дзвухфактарнай Аўтэнтыфікацыі ў раздзеле Security (Бяспека) у наладах вашага рахунку.

2FA на раздзеле Security (Бяспека)
Figure 88. 2FA на разделе Security (Бяспека)

Калі вы націсніце на кнопку “Set up two-factor authentication”, вы трапіце на старонку наладаў, дзе з дапамогай праграмы на тэлефоне (app), каб згенераваць другасны код (“часовы аднаразовы пароль”), ці вы можаце атрымліваць код ад GitHub праз SMS для кожнага ўваходу на сайт.

Пасля таго, як вы выбралі і наладзілі метад 2FA (дзвухфактарнай аўтэнтыфікацыі), вам трэба будзе ўводзіць код разам з паролем для кожнага ўвахаду на GitHub.