Git --distributed-is-the-new-centralized
Chapters ▾

1.5 Першыя крокі - Першапачатковыя налады Git

Першапачатковыя налады Git

Цяпер, калі ў вашай сістэме ёсць Git, вы захочаце зрабіць некалькі рэчаў для наладкі вашага Git. Вы павінны зрабіць гэта толькі адзін раз - пры абнаўленні налады застаюцца. Вы можаце змяніць іх у любы час, выканаўшы каманды яшчэ раз.

Git пастаўляецца з утылітай, якая называецца git config, якая дае магчымасць вам праглядаць і ўсталёўваць параметры наладкі, якія кантралююць усе аспекты працы і знешняга выгляду Git. Гэтыя параметры могуць змяшчацца ў трох месцах:

  • файл /etc/gitconfig : Змяшчае значэнні для ўсіх карыстальнікаў вашай сістэмы і ўсіх іх рэпазітараў. Калі вы перадаеце параметр --system утыліце git config, яна чытае і запісвае параметры ў гэта файл.
  • файл ~/.gitconfig : Выкарыстоўваецца для вашага ўліковага запісу. Вы можаце запісваць і чытаць з гэтага файла пры ўказанні параметра --global.
  • канфігурацыйны файл у каталогу Git (гэта .git/config) у тым рэпазітары, які вы выкарыстоўваеце ў данны момант: вызначае параметры для канкрэтнага гэтага рэпазітару. Кожны ўзровень змяняе значэнні папярэдняга ўзроўню, такім чынам значэнні ў .git/config перакрываюць адпаведныя ў /etc/gitconfig.

У Windows Git шукае файл .gitconfig у каталогу$HOME directory (C:\Documents and Settings\$USER для большасці карастыльнікаў). Таксама ён шукае /etc/gitconfig, але ўжо адносна карнявога каталогу MSys, які знаходзіцца там, дзе вы вырашылі ўсталяваць Git.

Ваша ідэнтыфікацыя

Першае, што вам трэба зрабіць, калі вы ўсталявалі Git, - задаць ваша імя і адрас e-mail. Гэта важна таму, што кожны каміт у Git выкарыстоўвае гэтую інфармацыю, і яна ўключаецца ў каміты, перадаваемыя вамі, і далей ня можа быць зменена:

$ git config --global user.name "John Doe"
$ git config --global user.email johndoe@example.com

Зноў-такі, вам трэба зрабіць гэта толькі адзін раз, калі перадалі параметр --global, таму шта Git будзе заўжды выкарыстоўваць гэту інфармацыю для ўсяго, што вы будзеце рабіць на гэтай сістэме. Калі вы хочаце змяніць гэта на іншае імя ці адрас e-mail для канкрэтнага праекта, вы можаце выканаць каманду без параметра --global, калі вы знаходзіцеся ў каталогу праекта.

Ваш рэдактар

Цяпер, калі вы наладзілі данныя ідэнтыфікацыі, вы можаце наладзіць тэкставы рэдактар, які будзе выкарыстоўвацца, калі Git'у трэба, каб вы ўвялі паведамленне. Па змаўчанні Git выкарыстоўвае стандартны рэдактар вашай сістэмы, звычайна гэта Vi ці Vim. Калі вы жадаеце выкарыстаць іншы тэкставы рэдактар, напрыклда Emacs, вы можаце зрабіць наступнае:

$ git config --global core.editor emacs

Ваша утыліта параўнання

Яшчэ адна карысная налада, якую вы мажліва хочаце змяніць, - гэта стандартная утыліта для параўнання, якая выкарыстоўваецца для вырашэння канфліктаў зліцця. Напрыклад, вы хочаце выкарыстоўваць vimdiff:

$ git config --global merge.tool vimdiff

Git падтрымлівае kdiff3, tkdiff, meld, xxdiff, emerge, vimdiff, gvimdiff, ecmerge і opendiff як дапушчальныя утыліты параўнання. Таксама вы можаце наладзіць іншую утыліту; больш аб гэтым напісана ў Главе 7.

Праверка вашых наладак

Калі вы хочаце праверыць вышы налады, вы можаце выкарыстаць каманду git config --list для вываду ўсіх наладак Git, якія даступны на данным узроўні:

$ git config --list
user.name=Scott Chacon
user.email=schacon@gmail.com
color.status=auto
color.branch=auto
color.interactive=auto
color.diff=auto
...

Вы можаце бачыць параметры больш аднаго разу, бо Git счытвае аднолькавыя параметры з розных файлаў (/etc/gitconfig і ~/.gitconfig для прыкладу). У такім выпадку Git выкарыстоўвае апошняе значэнне для кожнага знайдзеннага параметра.

Таксама вы можаце праверыць што для Git з'яўляецца значэннем для канкрэтнага параметра, выканаўшы git config {параметр}:

$ git config user.name
Scott Chacon